Калыханка
Доўгі дзень Слова песни «Доўгі дзень» написал Геннадий Буравкин, а музыку Василий Раинчик. Впервые ее исполнила Ядвига Поплавская 1981г, СССР Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Збеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гулі ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Спяць і мышкі і стрыжы. Спяць машыны ў гаражы Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Разам з нами засынай А-а-а, а-а-а Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Разам з нами засынай https://youtu.be/rWMJWxLCvBw?si=aeA3RbTMtEM3xZuW
0 Comments
Login to comment